У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 12 чэрвеня будзе арганізаваны »МалочнаСочны фестываль — Мінск 2010», паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ДВА »Мінскгархарчпрам» Аляксандр Буйчык на прэс‑канферэнцыі 25 мая.

Паводле яго слоў, ініцыятарам фестывалю сёлета выступіла ААТ »Гармалзавод № 2», у ліку суарганізатараў — ДВА «Мінскгархарчпрам», УП «Мінскія гарадскія паркі», інфармацыйны праект »Вялікі кошык».

Мэта фестывалю — звярнуць увагу спажыўцоў на важнасць здаровага харчавання, стымуляваць іх выбар на карысць айчынных прадуктаў. Прадукцыю на фестывалі прэзентуюць гармалзаводы №№ 1 (ГМ «1 Малочны») і 2 («Малочны гасцінец» і «Юнік»), КУП «Мінскхлебпрам» («Знатны пачастунак»), ААТ «Крыніца» (безалкагольныя напоі), а таксама ўдзельнікі Міжнароднай выставы‑кірмашу мёду і прадуктаў пчалярства »Мядовы кірмаш».

Фестываль задуманы як інтэрактыўнае падарожжа для мінчан па »МалочнаСочнай краіне» — стэндах прадпрыемстваў — удзельнікаў свята. Чакаецца, што наведнікі змогуць даведацца аб прадуктах і гандлёвых марках прадпрыемстваў і прадэгуставаць іх прадукцыю.

Падчас фестывалю пройдуць выступленні дзіцячых творчых калектываў горада і эстрадных выканаўцаў. «Минский курьер» арганізуе фотаконкурс «Сапраўдны эксперт», пройдзе графіці‑пленэр «Конкурс малюнка на асфальце» на прызы часопіса »Качели» і арганізатараў фестывалю, іншыя мерапрыемствы. Завершыць праграму дыскатэка »Рытмы горада».

У межах фестывалю стартуе спецыяльны праект «Мядовага кірмашу» — кірмаш‑фестываль першага мёду, які будзе доўжыцца да 20 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?