11.11.2010 / 15:30

У Польшчу за 20 еўра 1

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-польскае пагадненне аб памежным бязвізавым руху грамадзян.

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-польскае пагадненне аб памежным бязвізавым руху грамадзян.

Гэты дакумент спрашчае перамяшчэнне жыхароў Беларусі і Польшчы, якія жывуць у зоне да 30 кіламетраў з абодвух бакоў ад дзяржаўнай мяжы.

Пад гэтае пагадненне трапляюць беларускія гарады Гродна, Брэст, Пружаны і Маларыта, а таксама Белая-Падляская з польскага боку. Дакумент спрашчае парадак перасячэння мяжы для тых, хто жыве ў гэтай зоне не меней за 3 гады.

Каб атрымаць дазвол на спрошчанае перасячэнне мяжы, жыхарам памежных рэгіёнаў трэба будзе заплаціць 20 еўра.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі, які прадстаўляў гэты дакумент, сказаў, што на думку МЗС, рэальна працэс спрошчанага перамяшчэння мяжы можа пачацца з красавіка 2011 года.

0
Алесь / Адказаць
11.11.2010 / 17:23
Ужо на красавік перакінулі!Найлепш на дзень гумару 1,ці лепш на другое,то можна святкаваць будзе свята яднання ад Бельску да Яп-Рус. курылаў:)))Хіба гэтыя ўжо не прымуць валявога рашэння?Баяцца канкурэнцыі эканомік!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру