Рэнан Брэсан вырываецца ад апекі "Лінфілда"
Аляксандр Юрэвіч сігналізуе партнёрам
Аляксандр Юрэвіч і Алег Патоцкі
Ігар Шытаў.
Віталь Радзівонаў не гуляў некалькі месяцаў (наступствы траўмы), выйшаў на апошнія хвіліны і запомніўся яркай гульнёй.
У Барысаве адбылася гульня ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ супраць «Лінфілда» (Паўночная Ірландыя). Тыдзень таму ў Белфасце каманды згулялі ўнічыю — 1:1.
Першы тайм БАТЭ валодала безумоўнай ініцыятывай, але забіць камандзе так і не атрымалася. Не сказаць, што паўночнаірланцы так добра гулялі. Хутчэй, проста не шанцавала.
Два дні назад «Лінфілд» правёў гульню з шатландскім «Рэйнджэрсам». Стомленасць плюс пачатак сезона павінны былі адбіцца на гульні гасцей.
На шчасце, у другім тайме прарваць абарону супернікаў атрымалася. Спачатку Павел Няхайчык галавой адкрыў лік, а праз тры хвіліны Паўлаў закалаціў мяч пад перакладзіну. Клас БАТЭ нарэшце адбіўся.
Матч адзначыўся вяртаннем у футбол пасля працяглай траўмы форварда Віталя Радзівонава. Шкада, што забіць толькі не атрымалася. Але Віталь заслужыў порцыю авацый і перад выхадам на полі і ў часе знаходжання на ім.
У пасляматчавых
А вось трэнер «Лінфілда» Дэвід Джэфры прыйшоў на
Джэфры спяваў дыфірамбы БАТЭ, назваўшы яе вельмі моцнай камандай, мацнейшай за нарвежскі «Русенборг». «У наступных раўндах мы будзем хварэць за Барысаў», — сказаў ён, праўда, адзначыўшы, каб у першым тайме пакаалі чырвоную картку Няхайчыку, то гульня магчыма пайшла б па другому.
У наступным раўндзе БАТЭ сустрэнецца з літоўскім «Экранасам». Каманда з Панявежаса дома мінімальна перамагла мальтыйскую «Валету» — 1:0. Першы матч пройдзе 26 ліпеня, прычым найхутчэй… у Каўнасе, а не Панявежысе. Матч у адказ -- 2 жніўня ў Барысаве.
*** Склады:
БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (Аляхновіч, 78), Шытаў, Юрэвіч, Патоцкі, Канцавы (Радзівонаў, 79), Брэсан (Валадзько, 64), Няхайчык, Паўлаў, Філіпенка, Сіміч.
Лінфілд: Блэйні, Армстронг, Лоўры, Карвіл, Хэнлі, Фордайс (Маккол, 76), Гарэт, Эрвін, Уотсан, Макалістэр (Бэрнс, 62), Кейсмэнт.
Папярэджанні: Няхайчык (10), Канцавы (29), Фарсайд (31), Юрэвіч (44).
Галы: 1:0 Няхайчык (58), 2:0 Паўлаў (61).