заявіў ён, выступаючы з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі.
«Ніякіх рэзкіх узрушэнняў і ломак больш не будзе», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, галоўныя мэты сёння — гэта павышэнне якасці адукацыі, абнаўленне яе зместу на аснове сучасных навуковых ведаў, рост эфектыўнасці работы навучальных устаноў і кожнага педагога.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўзровень ведаў становіцца адным з важнейшых фактараў стабільнасці і росквіту дзяржавы. У Беларусі, паводле яго слоў, у гэтым пытанні захавана ўсё лепшае, што дасталася ад Савецкага Саюза, у тым ліку масавы ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй, агульнадаступная і бясплатная сярэдняя школа, дзяржаўная сістэма навучання рабочых кадраў.
0
0
0
0
0
0