Вадалазы Барысаўскай выратавальнай станцыі дасталі цела 12-гадовага загінулага хлопчыка з вады, паведаміў вядучы спецыяліст Мінскага абласнога савета Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД) Анатоль Сушчэня.

Гэта першы ў гэтым годзе выпадак гібелі людзей на рэках і азёрах Мінскай вобласці. Трагедыя адбылася ў раёне зоны адпачынку «Дубкі» — трое дзяцей кармілі качак, адзін з іх праваліўся пад неакрэплы лёд, і выратаваць яго не ўдалося. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?