Сёння, 3 лютага ў 14.00 у Доме футбола пачнецца пасяджэнне выканкама Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», на якім будзе зацверджаны рэгламент новага чэмпіянату.

На разглядзе ў чыноўнікаў два варыянты: 11 каманд у тры колы або 12 камандаў у 4 колы з улікам дзялення на шасцёркі. Хоць не выключаны і іншы варыянт развіцця падзей.

На 16.00 запланавана лёсаванне чэмпіянату ў вышэйшай лізе.

Нагадаем, што кіраўніцтва мінскага «Партызана» заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце вышэйшай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?