«Мы дапусцілі адну стратэгічную памылку, — расказаў былы міністр эканомікі і рэктар БДЭУ інтэрв’ю Юрыю Казіятку на СТВ, — мы вырашылі, што кожны грамадзянін павінен мець уласнае жыллё», — сказаў Шымаў.

«Гэта яшчэ гарбачоўскі лозунг!» — паправіў яго Казіятка.

«І пад гэты лозунг сталі, па-першае, прыватызаваць усё жыллё, — наракае Шымаў. — А потым сталі выдаваць ільготныя крэдыты. Разумееце, парадокс атрымаўся: мы выдаём льготныя крэдыты, дзяржава льгатуе будаўніцтва жылля, а затым датуе эксплуатацыю праз жыллёва-камунальныя паслугі. Такім чынам, вось такі мінус атрымліваецца».

«Увесь свет развіваецца ў гэтым сегменце па-іншаму, — лічыць рэктар. — Кватэра павінна быць зароблена, там чалавек мае ўласную кватэру гадоў у 40, калі ён вельмі добра, інтэнсіўна працуе, а да гэтага вялікая частка насельніцтва, калі ўзяць развітыя краіны еўрапейскія — 70–80% насельніцтва, жыве ў арандаваным жыллі. Разумееце? Вось нам трэба сёння гэтую палітыку выраўноўваць, і тады ў нас пагроз эмісіі пад жыллёвае будаўніцтва не будзе, таму што не сакрэт, што вялікая частка вось той праблемы, якая ўзнікла ў нас на валютным рынку, звязаная з жыллёвай эмісіяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?