У ноч на сераду можна назіраць унікальную астранамічную з’яву — праходжанне Венеры па дыску Сонца. Транзіт планеты пачнецца ў 00:00 па мінскім часе і будзе доўжыцца каля шасці з паловай гадзінаў.

Наступную такую з’яву можна будзе ўбачыць толькі ў 2117 годзе.

На тым ці іншым этапе праходжанне Венеры можна будзе ўбачыць ўсюды, акрамя Паўднёвай Амерыкі і Заходняй Афрыкі.

А ўсё фазы можна бачыць ва Усходняй Аўстраліі і ўсходнім Кітаі, а таксама ў Расіі — на усход ад Урала.

Калі на небе не будзе аблокаў, можна ўбачыць як на фоне сонечнага дыска з’явіцца маленькая цёмная пляма — гэта і будзе Венера. Аднак назіраць унікальную астранамічную з’яву няўзброеным вокам вельмі небяспечна. Калі глядзець на Сонца без ахоўных акуляраў або, што яшчэ небяспечней, праз тэлескоп і бінокль, можна атрымаць сур’ёзную траўму вочы або зусім страціць зрок.

Беларусам не пашанцуе, у нас будзе ноч, калі і заспеем, то самы канец з’явы.

Спецыялісты рэкамендуюць назіраць транзіт Венеры (у нас жа будзе ноч) на спецыяльна арганізаваных пляцоўках, дзе праходжанне планеты будзе транслявацца на вялікі экран.

Весці прамую трансляцыю падзеі плануюць некалькі інтэрнэт-сайтаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?