Знакаміты цэнтравы Шакіл О’Ніл абверг інфармацыю пра тое, што ён можа правесці некалькі матчаў у баскетбольным чэмпіянаце Мексікі за клуб «Фуэрца Рэгія».

«Гэта няпраўда. Шкада, што многія эксперты, у прыватнасці, на ESPN, замест таго, каб патэлефанаваць і спытаць мяне наўпрост, спрабуюць шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце. Яны хочуць быць першымі, таму публікуюць неправераныя звесткі.

Ніхто са мной не звязваўся. Я не буду гуляць у чэмпіянаце Мексікі», — прыводзіць словы О’Ніла амерыканская прэса.

У актыве 40-гадовага центравога, выбранага «Арланда» пад першым нумарам на драфце 1992 года, 4 тытулы чэмпіёна НБА (3 у складзе «Лос-Анджэлес Лейкерз» і 1 — ў «Маямі Хіт»), званне чэмпіёна свету 1994 года, а таксама золата Алімпіяды ў Атланце ў 1996 годзе. О’Ніл быў прызнаны MVP рэгулярнага сезона ў 2000 годзе, тройчы прызнаваўся самым карысным гульцом плэй-оф, а таксама 15 разоў прымаў удзел у матчах усіх зорак НБА. Усяго у НБА ён правёў 19 сезонаў

Нагадаем, што ў маі 2012 г. Шакіл О’Ніл стаў доктарам навук у сферы карпаратыўнага навучання і кіравання персаналам.
Чатыры гады ён правучыўся ва Універсітэце Бары (Фларыда).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?