26.11.2012 / 21:12

Ярмошына прадставіць Лукашэнку прапановы па рэформе выбарчага заканадаўства 8

Прапановы па рэфармаванні выбарчага заканадаўства Беларусі плануецца прадставіць Лукашэнку ў пачатку снежня, паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«Разлічваю, што заканадаўчыя прапановы па рэфармаванні выбарчага заканадаўства будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы ў першых чыслах снежня», — удакладніла яна.

Як паведамлялася раней, у ліку магчымых новаўвядзенняў у выбарчае заканадаўства Беларусі — стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій абласцей і Мінска, якія паслужаць прамежкавым звяном паміж ЦВК і акруговымі камісіямі пры разглядзе скаргаў.

Прапануецца таксама прадаставіць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадскім арганізацыям колькасцю больш як 1 тыс. членаў. Акрамя таго, у перспектыве могуць быць зняты абмежаванні па суме, якую кандыдаты могуць самі ўносіць у свой выбарчы фонд.

0
акрабат / Адказаць
26.11.2012 / 21:20
Прэдлагаю рэфарматарку два раза падбросiць i адзiн раз славiць..
0
haim / Адказаць
26.11.2012 / 21:42
Лепей за ўсё для лукашэнкі наогул зачыніць ЦВК і пакінуць за сабой права спадчыннай улады
0
Абарваны гузік / Адказаць
26.11.2012 / 21:56
Афіцыйна можна будзе лічыць галасы без галасаваньня?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру