03.07.2007 / 14:50

Беларусь зачыніць бюро Радыё «Свабода»? 2

«Мы прадпрымем жастачайшыя меры ў адносінах прадпрыемстваў і калектываў, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі», — сказаў А.Лукашэнка.

Беларусь не баіцца эканамічных санкцый з боку ЗША і ў выпадку іх увядзеньня гатовая зрабіць захады ў адказ, заявіў у панядзелак Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на сходзе з нагоды Дня вызваленьня Беларусі. «Мы прадпрымем жастачайшыя меры ў адносінах прадпрыемстваў і калектываў, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі», — сказаў А.Лукашэнка.

Няясна, да каго адносіцца гэтая пагроза. Амэрыканскіх «прадпрыемстваў» у Беларусі ня так і шмат. Да такіх могуць быць аднесеныя «Кока‑Кола», «Макдональдз», ці яшчэ«Дэтройт брэвінг», які валодае Бабруйскім броварам.

Пасьля масавага закрыцьця прадстаўніцтваў амэрыканскіх фундацый, нямнога засталося і «калектываў». Да гэтай катэгорыі можна аднесьці хіба што бюро Радыё «Свабода» і, з нацяжкай, дыпляматычнае прадстаўніцтва.

На ЗША прыходзіцца зусім малая доля замежнага гандлю Беларусі, таму эканамічныя санкцыі з боку Вашынгтона будуць мець ня столькі фінансавае, колькі палітычнае значэньне.

Мікола Бугай

0
wave / Адказаць
04.07.2007 / 09:46
Не належу да прыхільнікаў РС. Узровень перадачаў гэтай радыёстанцыі апрошнім часам пакідае, як кажуць, жадаць лепшага. Але не разумею хвосткага загалоўка "Беларусь зачыніць бюро Радыё Свабода". Гэта што, радасьць з нагоды магчымага закрыьця радыё? Ці падказка ўладам? Тады трэ было б напісаць, усё ж, што Лукашэнка зачыніць РС, а не Беларусь. Гэта, мне здаецца, не адно й тое ж. І галоўнае -- рэдакцыі варта больш адказна ставіцца да любой нататкі. (Калі НН ня вырашыла яшчэ пероайсьці ў разрад жоўтай прэсы). Трэба было б ведаць, друкуючы нататку, што ў Беларусі няма ня толькі афіцыйнага бюро Радыё Свабода, але нават і карпункта. Асобныя журналісты, праўда, маюць акрэдытацыю МЗС, але ў прынцыпу яны ўсе працуюць на птушыных правох. Як і ўсе "нячэсныя" журналісты. Так што ня варта загадзя радавацца чужым непрыемнасьцям.
0
Rex / Адказаць
04.07.2007 / 12:40
Ня варта, сп. Бугай, рыкаць дачасна. Пагатоў, калі разгоняць RS -- адкуль будзеце (на пару з "Рацыяй") дзерці навіны?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру