РАСЕЯ ЗГАДАЛА АБ ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА

З Масквы прыйшла вестка, якая можа азначаць перамену расейскай стратэгіі ў Беларусі. Упаўнаважаны ў правох чалавека Расеі Ўладзімер Лукін 24 лютага выказаўся за стварэньне пры ім Экспэртнае рады з удзелам прадстаўнікоў Расеі й Беларусі — паведамілі беларускія праваабаронцы. Яна разгледзела б магчымасьць узбуджэньня крымінальных справаў аб палітычна матываваных зьнікненьнях у Беларусі адпаведна з падставамі, якія даюць міждзяржаўныя пагадненьні Беларусі і Расеі. Стварыўшы такую экспэртную раду, Расея заявіць пра сваю юрысдыкцыю ў Беларусі. Трэба дачакаць разьвіцьця падзей, каб рабіць высновы наконт выпадковасьці гэтай заявы ці яе сувязі з сустрэчай у Браціславе, вылучэньнем А.Казуліна і, шырэй, зьмены міжнароднага кантэксту вакол Беларусі.

ЗДРАДНІКІ РАДЗІМЫ

У ЗША свае інтарэсы, у Беларусі свае. Іншы раз яны разыходзяцца, іншы раз супадаюць. Чарговы раз пра гэта нагадала Браціслава. Выклікаюць іронію наіўныя падзякі амэрыканскаму народу за прыняцьце Акту пра дэмакратыю з вуснаў кагосьці з апазыцыі. Робіцца не да сьмеху, калі слухаеш цынічных апаратчыкаў, якія ператварылі бязглуздае баданьне з ЗША ў сэнс існаваньня беларускае дзяржавы і прыкрываюць ім прыватызацыю дзяржаўнай улады. Дзеяньні ЗША яны разглядаюць як неаб’яўленую вайну. Адпаведна, хто супраць Лукашэнкі — той здраднік радзімы. Інакш думаюць беларусы, якія віталі Бушавы пажаданьні свабоды Беларусі на плошчы Гвездаслава ў Браціславе: наша змаганьне за мову і дэмакратыю не забытае найбуйнейшай дэмакратыяй плянэты.

СВОЙ СВАЙМУ

Талковыя парады па выбары дзіцячай мэблі прыдадуцца кожнай маладой сям’і. Даслаў іх невядомы нам чытач. Дзякуй усім, хто піша ў сваю газэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0