Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

Асманская Імперыя, Вялікае Княства Літоўскае і г.д. Па новым правапісе ў назвах краін усе словы пішуцца з вялікай літары

Цяпер — гэта «ў гэты час», «у гэты момант», а зараз — гэта «за нейкі час», «хутка», «неўзабаве»

Фларэнцыя — фларэнційскі

сЭкс, сЭксуальны, сЭксапільны, сЭрвіс

бізнЭс

пабочныя асобы, а не пастароннія

успрыманне, а не ўспрыняцце

БелстатА, апаратА, будынкА (канчаткі мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага склону)

шэрагУ, менеджментУ, бізнэсУ, прадуктУ, акцэнтУ (канчаткі мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага склону)

аднЫм махам, а не аднім

у жывым эфіры, а не ў прамым эфіры

у ранГУ, а не ў ранзе

ТаЦЦяна, а не Тацяна

наўраД ці

па навучальнай РАБОЦЕ, а не навучальнай працы

кіраўніка апарата Саўміна (апарата тут з малой літары)

пад выглядам барацьбы, а не пад відам барацьбы

падобны да кагосьці, а не на кагосьці

дзЯвяты, дзЯсяты, дзЯсятак, дзЯвятка

узваЖВае

каля 1,5 мільёнА

я хачу зрабіць краіну лепшАЙ. а не лепш (тут прыметнік, а не прыслоўе)

слова «прадставіць» лепш не ўжываць. У залежнасці ад кантэксту, лепш пісаць «прэзентаваць», «падаць», «паказаць» і г.д.

Перамяненне Гасподняе лепш чым Праабражэнне Гасподняе

МатаролУ 32 гады

раССледаванне

грамадска карысныя работы — пішам асобна, без злучка

паўгОдА

ВЯлікабрытанія

оконное стекло па-бел. = шыба (адным словам)

растление = разбэшчванне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0