З сённяшняга дня пасажыры «Белавія» могуць набыць авіябілеты на сайце booking.belavia.by у крэдыт, паведамляе сайт кампаніі.
«Наша кампанія першая ў турыстычным бізнесе Беларусі запусціла такую паслугу. Мы спадзяемся, што пасажыры ацэняць дадзены сэрвіс і будуць актыўна яго выкарыстоўваць», — пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ« Авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец.
Опцыя «Аформіць крэдыт» будзе даступная на квіткі, якія ўдзельнічаюць у акцыях, а таксама толькі на ўласныя рэйсы авіякампаніі. Абавязковыя ўмовы выкарыстання анлайн-крэдытавання — час да вылету не менш 3 сутак, а таксама руская або беларуская мова сайта.
Крэдыт даецца пад 42% гадавых.
0
0
0
0
0
0