Матч праходзіў пры пустых трыбунах, але фанаты ўсё адно змудрыліся закінуць фаер на поле.
У такіх дзіўных дэкарацыях БАТЭ гуляць яшчэ ў еўракубках не даводзілася. УЕФА пакарала турэцкі клуб за буйны нораў фанатаў. Таму гульня 1/16 футбольнай Лігі Еўропы праходзіла пры пустых трыбунах.
Тым не менш, фанаты ўсё адно пра сябе нагадалі. У пачатку другога тайма на стадыён заляцела дымавуха. Відаць, і на наступны хатні матч сваёй каманды фаны «Фенербахчэ» не хочуць.Як і ў першай гульні, галоўнай фігурай на полі быў суддзя. Француз Гацье з першых хвілін стаў раздаваць папярэджанні беларусам. А на
Увесь астатак першага тайма БАТЭ гуляў на адбой. Андрэй Гарбуноў месцамі зноў нагадаў, чаму яго клічуць «Чак Норыс». Праўда, сам варатар і прывёз гол. У сітуацыі, калі з нападаючым мог разабрацца і Філіпенка, Гарбуноў пакінуў вароты і збіў гульца «Фенербахчэ». Пенальці стопрацэнтавы.
Крыстыян Бароні ўдарыў кепска, але гол забіў. Гэта было ўжо ў кампенсаваны час першага тайма. Стала ясна, што пасляматчавых пенальці ўжо не будзе. Таму БАТЭ не заставалася нічога як браць ініцыятыву.І ўжо на першых хвілінах другога тайма Філіп Рудзік упусціў цудоўны момант. А праз некалькі хвілін беларусаў прабачыў ужо Бароні, калі з забойнай пазіцыі трапіў у перакладзіну.
Чарговы раз за гэтую зіму праявілася слабасць барысаўскай атакі. З чэшскай «Вікторыяй» у наступным раўндзе згуляе «Фенербахчэ».