Першы намеснік старшыні СБУ, кіраўнік антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны Васіль Крутаў запэўнівае, што спецназ не будзе штурмаваць Славянск, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Аб гэтым ён заявіў на брыфінгу ў Кіеве, адказваючы на пытанне журналістаў.

«Мы не пойдзем на нейкія ахвяры, штурм у горадзе. Мы разумеем, што будуць ахвяры. Мы дзеля нейкіх перамог не пойдзем на ахвяры мірных грамадзян, але злачынцы, тэрарысты, сепаратысты павінны панесці і панясуць адказнасць», — адзначыў Крутаў.

Звяртаючыся да жыхароў як Славянска, так і іншых гарадоў, у якіх дзейнічаюць сепаратысты, ён заклікаў іх з разуменнем паставіцца да правядзення спецаперацыі.

«Тут у большай ступені адказнасць павінна ляжаць таксама на кожным грамадзяніне. Зразумейце правільна, мы вас абараняем. Сёння хлопцы жыцці кладуць, жывуць у жудасных умовах, у іх таксама ёсць сем'і, бацькі, але іх абавязак — абараняць вас, і вы павінны нам дапамагаць», — адзначыў Крутаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?