21 лютага дыпламаты з 22 краін сабраліся ў Музеі імя Янкі Купалы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Прысутнічаў на ім і міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.
Менавіта ён адкрыў вечар, прачытаўшы на памяць верш Янкі Купалы «Бацькаўшчына».
Янка Купала. Бацькаўшчына
З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —
Неразарваная веквечна павуціна:
Зямля мяне галубіць як вернага сына,
А сонца мне душу не кідае туліць.
Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць
Аб гэтых блізкіх мне а цесных так мясцінах:
Што роднай нівы я мільённая часціна,
Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.
Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,
Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,
Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
І калі здзекваецца нада мною хтосьці —
Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,
Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
Цікавым быў і выбар прысутнага на імпрэзе ўкраінскага дыпламата. Ён чытаў урывак з Тараса Шаўчэнкі: «Кахайцеся. чарнабровы, ды не з маскалямі…».