Bymedia.net
Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі анлайн-галасавання на сайце дзяржаўнай газеты «Слонімскі веснік», піша Радыё Свабода.
Адказ са Слонімскага райвыканкама і раённага савета дэпутатаў атрымаў жыхар Слоніма Алесь Масюк.
Як сведчыць адказ з райвыканкама за подпісам намесніцы старшыні Кацярыны Руткоўскай, у апытанні толькі 43,2% былі за перайменаванне. Да таго ж, чыноўнікі апыталі 16 чалавек, якія жывуць або працуюць па адрасе «плошча Леніна», і ўсе яны нібыта выказаліся за тое, каб не чапаць назву.
З улікам гэтых лічбаў тапанімічная камісія райвыканкама вырашыла пакінуць назву плошчы без змен, гаворыцца ў адказе (як пішуць ў лісце: «заставіць без змянення», хоць па-беларуску мусіць быць «пакінуць»).
Варта адзначыць, што чытачы адзначалі прыкметы накручваньня галасоў падчас анлайн-галасавання на сайце «Слонімскага весніка».