Выбух у брэсцкім гаражным кааператыве на вуліцы Камерцыйнай здарыўся прыкладна ў 16.40, паведамляе МНС.
У руінах ляжала каля 200 квадратных метраў гаражоў, пад заваламі на невялікай плошчы пачаўся пажар, пацярпелі людзі. Выратавалі і перадалі дактарам траіх: двух мужчын і жанчыну. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці.
Плошча гарэння была прыкладна дзесяць квадратных метраў, агонь лакалізавалі і ліквідавалі. Завалы разбіраюць з дапамогай будаўнічай тэхнікі.
Акрамя гаражоў пашкоджаныя пяць аўтамабіляў.
Прычына выбуху не высветлена.
0
0
0
0
0
0