БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка ў часе наведвання Нацыянальнай акадэміі навук сустрэўся з беларускімі вучонымі, піша БелтА.

«Вучоныя — не проста разумнейшыя людзі, якія глядзяць на ўсе падзеі, што адбываюцца, з вышыні сваіх глыбінных ведаў. Гэта людзі, якія валодаюць жыццёвай мудрасцю, шчыра любяць радзіму, бо жывуць у служэнні навуцы і народу», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён заявіў, што ў краіне ні адно важнае рашэнне не прымаецца без удзелу прадстаўнікоў навуковай сферы. «Менавіта таму я як прэзідэнт рэгулярна сустракаюся з навуковай супольнасцю і заўсёды з вамі раюся. Усе мы ведаем, што развіццё навукі вызначае будучыню. Прычым будучыню не толькі асобнай дзяржавы, але і ўсяго чалавецтва», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0