Паводле папярэднiх зьвестак, у першай палове студзеня будзе пераважаць цёплае надвор’е. Часамi будуць ападкi, у асноўным дождж. Начная тэмпература ў сталiцы будзе вагацца ад мiнус трох да плюс трох, дзённая — ад нуля да плюс трох. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Менск—Навiны» паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдрамэтцэнтру Вольга Фядотава.

У другой палове месяца, паводле разьлiкаў сiноптыкаў, тэмпэратурны фон наблiзiцца да клiматычнай нормы (для Менску — 6,9 градуса марозу), а ў асобныя суткi тэмпэратура чакаецца на 1—3 градусы нiжэйшай за норму. Уначы ў асноўным 0—мiнус 5, удзень — мiнус 4—+1. У найбольш халодныя ночы ў трэцяй дэкадзе студзеня слупок тэрмометра апусьцiцца да мiнус 5—10, а ўдзень — да 6—8 градусаў марозу. У асобныя днi пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах — галалёдзiца.

У цэлым жа студзень 2007 года чакаецца на два градусы цяплейшы, чым звычайна, i дастаткова вiльготны. Паводле прагнозаў сыноптыкаў, за месяц выпадзе 130 працэнтаў месячнай нормы ападкаў (для сталiцы яна складае 43 мiлiмэтры), але пераважна дажджом, а ня сьнегам.

«Звязда», «Мiнск—Навiны».

Фота channel4.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0