26.12.2018 / 13:42

Сіноптыкі распавялі, якое надвор'е нас чакае ў апошнія працоўныя дні года

Фота Волі Афіцэравай

27 снежня ноччу месцамі невялікі снег, раніцай і днём пераважна па захадзе краіны ападкі (мокры снег, дождж). Галалёдзіца. Ноччу -5.. + 1°С, пры праясненнях -6..- 9°С; максімальная - днём ад -5°С па ўсходзе да + 5°С па захадзе.

28-29 снежня ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з акваторыі Балтыкі.

28 снежня на большай частцы ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -4.. + 3°С, ва ўсходніх раёнах -5..- 8°С; максімальная - днём ад -3°С па паўночным усходзе да + 5°С па паўднёвым захадзе краіны.

29 снежня ноччу месцамі, днём у многіх раёнах кароткачасовы снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. Ноччу -1..- 7°С, па паўночным усходзе да -9°С, у паўднёва-заходніх раёнах 0.. + 2°С; максімальная - днём ад -5°С па ўсходзе да + 3°С па захадзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру