Увечары 17 сакавіка на першай лініі Мінскага метрапалітэна быў спынены рух на 20 хвілін з-за падзення пасажыра на рэйкі. Мужчына загінуў на месцы. Паводле папярэдняй версіі, гаворка ідзе пра суіцыд, паведамілі ў прэс-службе сталічнай падземкі.
«Загінуў 26-гадовы мінчанін. Праваахоўнікі цяпер праводзяць праверку па гэтым факце. Папярэдняя прычына здарэння — суіцыд», — распавёў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
У метро нагадалі, што пасажыры павінны строга выконваць правілы перавозак, у тым ліку не рызыкаваць жыццём, стоячы блізка ля краю платформы. Але не менш важна — звяртаць увагу на тых, хто стаіць побач.
«Калі вы заўважылі нешта дзіўнае ці неадэкватнае ў паводзінах іншых пасажыраў, па магчымасці трэба рабіць нейкія зхады. Вядома, не грэбуючы пры гэтым уласнай бяспекай. У прыватнасці, калі вы сталі сведкам падзення чалавека на рэйкі — трэба нешта зрабіць, каб спыніць цягнік. Напрыклад, падаючы сігналы або паведаміўшы аб тым, што здарылася супрацоўніку метрапалітэна або міліцыі. Гэта значыць імкнуцца прадухіліць такія трагедыі», — патлумачыў прадстаўнік Менскага метрапалітэна.